З верай праз жыццё!

VIDEO з «Канікул з Богам»

Запрашаем вас таксама на VIDEO з «Канікул з Богам» - ТУТ

Шосты дзень «Канікул з Богам» 25.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/25082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCPqdvKmPhOi7lgE&feat=directlink
Шосты дзень - апошні дзень.
Так надышла субота  – апошні поўны дзень Канікул з Богам. Надвор’е... як на апошні дзень – дожджык, але не на доўга. Пасля супольных спеваў на хвалу Пану дождж адразу скончыўся.

У гэты дзень адбыўся „x-фактар – кожны меў магчымасць падзяліцца сваім талентам: спевамі і танцамі. Пераможцаў чакалі салодкія падарункі. 

I быў вечар, і была раніца, дзень шосты. 

І так, на жаль, прыйшоў час развітацца з нашымі Канікуламі з Богам. Карыстаючыся магчымасцю, ужо сёння хочам запрасіць Вас на гэтае мерапрыемства ў наступным годзе. Бо ў гэтым было крута.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Пяты дзень «Канікул з Богам» 24.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/24082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCKzA0uaC8NCozQE&feat=directlink
Дзень пяты - дзень гульні.
Пятніца – канец працоўнага тыдня. Гэты дзень усе заўсёды чакаюць, бо ведаюць, што наперадзе адпачынак. А на нашых Канікулах гэты дзень яшчэ доўга не змогуць забыць. Спытаецеся - чаму? Бо менавіта ён стаў адным вялікім сурпрызам для ўсіх. Пасля выхаду з касцёла дзеці апынуліся на вялікіх батутах і маглі пакаштаваць pop corn

Што тут скажаш, нават выхавацелі як малыя дзеці радаваліся магчымасці пабываць на батутах. 

У гэты дзень таксама прайшоў матч па футболу паміж выхавацелямі (айцы і клерыкі) і моладдзю з 8-11 клас. Нягледзячы на вынік :) (7:0) гульня сапраўды была вельмі цікавая.

I быў вечар, і была раніца, дзень пяты.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Чацвёрты дзень «Канікул з Богам» 23.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/23082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCJTbmP7_xNufyQE&feat=directlink
Дзень чацвёрты - дзень мужнасці.
Чацверг. Новы дзень – новая тэма, новыя забавы, новыя адкрыцці і новыя перамогі. “Душа чалавека несмяротна”- тэма гэтага дня. Акрамя, чацверг  быў  аб’яўлены  “Днём спорта”. З кожнага боку ты толькі і чуеш як дзіцячыя галасы падтрымліваюць сваю каманду ў розных спаборніцтвах. Так цікава назіраць як самыя старэйшыя з азартам удзельнічаюць у гульнях.

А далей самае прыемнае – узнагароды і салодкія падарункі. Плюс- цудоўны настрой на ўвесь дзень. Малітва каля Маці Божай – апошні з пунктаў у гэты дзень.  Прыемнае чаканне наступнага дня - вось з чым дзеці развітваюцца.

I быў вечар, і была раніца, дзень чацвёрты.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Трэці дзень «Канікул з Богам» 22.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/22082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCNj5-cT3nPuFlQE&feat=directlink
Дзень трэці - дзень мастацтва і таленту. 
Вось ужо і серада. Так хутка ляціць час. Тэма дня: 4 праўда веры “Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы для нашага збаўлення”. Сапраўды, складаная гэта справа – данесці сур’ёзную тэму дзецям рознага ўзросту. Хвала Пану, што ў нас на парафіі працуе а. Аляксандр, які кожны раз можа знайсці патрэбныя словы.

З надвор’ем зноў шанцуе… Ніводнай хмаркі… Толькі сонейка. Гульні, спевы, разважанні – усё, што можна было пабачыць у гэты дзень. І канешне салодкія падарункі,без якіх мы не можам абысціся. Кожны дзень глядзіш і здзіўляешся, якая цудоўная атмасфера паміж усімі, хто прыходзіць на сустрэчу з Богам.

I быў вечар, і была раніца, дзень трэці.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на вышэйшы малюнак!

Другі дзень «Канікул з Богам» 21.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/21082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCNrCx7ryrdvEZw&feat=directlink
Дзень другі – дзень радасці. 
Увогуле, кожны дзень на Канікулах з Богам можна было б назваць днём радасці. Паглядзіце, колькі яе можа быць з самой толькі сустрэчы з Богам, а да гэтага яшчэ сябры, плюс карысна і добра праведзены час. Таму другі дзень прайшоў яшчэ лепш :) Спачатку ўсе прывіталіся з Богам у Касцеле, дзе таксама была абвешчана тэма другога дня, што Бог - адзін у трох Асобах”. 

А потым, у той час, як дзеткі памалей пайшлі ганяць мяч, старэйшыя абмяркоўвалі розныя пытанні ў сваіх групах. Калі дзень падыходзіў да заканчэння - пачаліся пляскі.

I быў вечар, і была раніца, дзень другі.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на вышэйшы малюнак!

Першы дзень «Канікул з Богам» у Шчучыне 20.08.2012

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/20082012?authuser=0&authkey=Gv1sRgCPL9s4OFrbjcMg&feat=directlinkДзень першы – дзень знаёмства.
У нашай парафіі пачаўся самы доўгачаканы тыдзень за ўсё лета - Канікулы з Богам. Час, каб расслабіцца, адпачыць, пазнаёміцца ​​з новымі сябрамі, паспяваць, але таксама больш спазнаць Бога і праз гэта быць бліжэй да Яго. У гэтым нам дапамагала тэма сёлетніх канікул: “З верай праз жыццё” і галоўныя праўды веры.

Ўсё пачалося ў сонечны абед панядзелка, калі вяліііііііікая група нашых малюсенькіх, старэйшых і трохі больш старэйшых (у ліку каля 500) дзяцей пачала зыходзіцца з усіх бакоў. Традыцыйна цырымонія адкрыцця Канікул з Богам пачалася ў Касцеле, а пасля? А пасля, калі ўсе ўжо пазнаёміліся, кожны з выхавацеляў даступным спосабам растлумачыў сваёй групе значэнне першай тэмы: Ёсць адзін Бог. Бог — Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.

І пачалося... :) гульні, танцы, размовы на розныя тэмы, Алі-Баба і г. д.

I быў вечар, і была раніца, дзень першы.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на вышэйшы малюнак!